Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падштурхо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падштурхоўваць.

падштурхо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падштурхнуць.

падшука́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падшукаць.

падшука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Падбіраючы, знайсці што‑н. неабходнае, прыдатнае. Падшукаць слова. Падшукаць работу. □ [Грышка:] — У вёску я не пайду.., а падшукаць новую кватэру можна... Чарот. Падшукалі лесарубы Кут у лесе, сэрцу любы, Слаўны кут лясны. Стаўце буданы! Кірэенка.

падшу́кванне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падшукваць — падшукаць.

падшу́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падшукаць.

падшчо́ўкваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Шчоўкаць у такт чаму‑н.

падшчо́ўкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да падшчоўкваць.

падшыба́ць, ‑ае; незак., каго.

Разм. Разбіраць, ахопліваць (пра пачуцці). Гудуць цапы ўгары праворна, Ідзе работа дружна, спорна, Аж падшыбае ўсіх ахвота. Колас. [Рыгор:] Іншы раз такая злосць падшыбае, што я гатоў смерць зрабіць. Крапіва.

падшыва́лец, ‑льца, м.

Разм. Тое, што і падшыванец. У нас заўсёды збіраліся дзяўчаты, а дзе былі дзяўчаты, там і хлопцы. Ну і мы, падшывальцы, каля іх круціліся. Гурскі.