падшрубо́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падшрубоўваць.
падшрубо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падшрубаваць.
падшта́нікі, ‑аў; адз. няма.
Разм. Кальсоны, споднікі. Хутаўся.. [Валенда] у руды з башлыком бурнос, з-пад якога вытыркаліся вострыя каленкі, абцягнутыя сінімі з начосам падштанікамі. Асіпенка.
падшту́рхванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падштурхваць — падштурхнуць.
падшту́рхвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падштурхваць.
падшту́рхваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падштурхнуць.
падшту́рхнуты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падштурхнуць.
падштурхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
1. Злёгку штурхнуць (ззаду або знізу). Маладзейшы падштурхнуў воз плячом, і конь лёгка пайшоў. Чорны. — Чаго адстаеш, гані! — крыкнуў Пеця і палкай падштурхнуў Славу ў спіну. Хомчанка.
2. Злёгку штурхнуўшы, зрушыць у якім‑н. кірунку. — Але ж хадзем у тую хату. Тут і без нас ужо ведаюць, што рабіць. — [Бацька] далікатна падштурхнуў госця да дзвярэй-філёнак і прапусціў у другі пакой — вялікі, поўны святла і з густам прыбраны. Чыгрынаў. // перан. Схіліць да чаго‑н., прыспешыць з чым‑н. — Я мелася.. ехаць працаваць у сельскую мясцовасць. А гэтае сумнае здарэнне толькі падштурхнула мяне здзейсніць сваё летуценне хутчэй. Дубоўка. // перан. Разм. Паскорыць (справы, падзеі і пад.). Вера Ігнатаўна часта прыязджала ў Серадзібор, каб падштурхнуць справы. Пестрак.
падштурхо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падштурхоўваць — падштурхнуць.