падко́латы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падкалоць 1.
падко́лванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падколваць 1.
падко́лвацца 1, ‑аецца; незак.
Незак. да падкалоцца.
падко́лвацца 2, ‑аецца; незак.
Зал. да падколваць 1.
падко́лвацца 3, ‑аецца; незак.
Зал. да падколваць 2.
падко́лваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падкалоць 1.
падко́лваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падкалоць 2.
падко́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падкалоць 1.
падко́п, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. падкапа́ць (у 1 знач.) і падкапацца.
2. Падземны ход. План узадраць падлогу і зрабіць падкоп адпадаў. Колас.
3. часцей мн. (падко́пы, ‑аў); перан. Разм. Інтрыгі з мэтай пашкодзіць каму‑н. Падкопы імперыялістаў. □ А нарэшце, чаму.. [Гукану] здаецца, што запіска Яраша — нейкі падкоп пад яго, старшыню гарсавета? Яраш з суровай крытыкай выступаў на сесіі яшчэ гады два назад. Шамякін.
падко́пванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падкопваць.
падко́пвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падкапацца.
2. Зал. да падкопваць.
падко́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падкапа́ць.