паску́рчвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Скурчыцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.
паску́рчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Скурчыць усіх, многіх або ўсё, многае.
паску́сваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад паскусваць.
паслабе́лы, ‑ая, ‑ае.
Які паслабеў. Дзіўна паслабелымі рукамі схапіла [Ганна], прытуліла яе [Верачку], яшчэ цёплую, яшчэ нібы жывую, прытуліла да сябе. Мележ.
паслабе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Стаць слабым, слабейшым. Талімон адступіў ад цяжкай работы, таму што паслабеў здароўем. Кулакоўскі.
2. Аслабнуць — пра ўсіх, многіх. Але паправіць што-небудзь не было магчымасці, бо ўсе паслабелі так, што не маглі нават трымаць вінтовак. Карпюк.
пасла́біцца, ‑біцца; зак.
Зрабіцца больш слабым. Спружына паслабілася. □ Але ж метафарычнасць, насычанасць вершаў Максіма Танка тропамі к канцу 30‑х гадоў.. некалькі паслабілася, набыўшы разумныя граніцы. Бугаёў.
пасла́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.
1. Аслабіць, адпусціць крыху што‑н. туга нацягнутае, закручанае. Паслабіць гайку. □ Варанецкі лёгка саскочыў з сядла, паслабіў каню папругі і пусціў яго папасвіцца. Дуброўскі. Сева расшпіліў кашулю, паслабіў гальштук і ссунуў яго набок. Карпаў.
2. перан. Знізіць, аслабіць сілу, напружанасць чаго‑н.; зменшыць размах, інтэнсіўнасць чаго‑н. Новая бяда на нейкі момант паслабіла .. ўвагу [Веры Паўлаўны] да дзяцей. Якімовіч. Віктар нічога не гаварыў, толькі часта заглядваў у праект, я адчуваў набліжэнне бурнай размовы, але ніякіх захадаў не рабіў, каб яе паслабіць. Савіцкі. Ваяўнічая, неспакойная, якой мы ведалі заўжды байку, сёння ў некаторых нашых байкапісцаў як бы паслабіла сваю адказнасць перад грамадствам. Клышка.
паслабле́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. паслабляць — паслабіць.
пасла́блены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад паслабіць.