Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падбаро́дачак, ‑чка, м.

Памянш.-ласк. да падбародак.

падбаро́дачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да падбародка. Падбародачныя мышцы.

падбаро́ддзе, ‑я, н.

Разм. Тое, што і падбародак (у 1 знач.). Качура сядзеў у шапцы з апушчаным пад падбароддзе пасачкам, як у часе дзяжурства. Пестрак. Канстанцін Міхайлавіч хавае хворыя рукі пад кажух і нацягвае яго амаль да падбароддзя. Лужанін.

падбаро́днік, ‑а, м.

1. Раменьчык вуздэчкі пад ніжняй губою каня.

2. Пласцінка на скрыпцы, якая дапамагае падтрымліваць інструмент падбародкам.

падбаро́дны, ‑ая, ‑ае.

Які надзяваецца пад падбародак. Падбародны рэмень.

падба́ўка, ‑і, ДМ ‑баўцы, ж.

Разм.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падбавіць.

2. Тое, што падбаўлена.

падбаўле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падбаўляць.

падбаўля́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да падбавіцца.

2. Зал. да падбаўляць.

падбаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да падбавіць.

падба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Зак. да дбаць.