Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падшмо́ргваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падшмаргнуць.

падшпі́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падшпіліць.

падшпілі́ць, ‑шпілю, ‑шпіліш, ‑шпіліць; зак., што.

Далучыць да чаго‑н. пры дапамозе шпількі, сашчэпкі і пад.; прышпіліць. Падшпіліць валасы. Падшпіліць спраўку да заявы.

падшпі́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падшпільваць — падшпіліць.

падшпі́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падшпільваць.

падшпі́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падшпіліць.

падшпільны́, ‑ая, ‑ое.

Які падшпільваецца пад што‑н. Падшпільны каўнер.

падшрубава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падшрубаваць.

падшрубава́ць, ‑шрубую, ‑шрубуеш, ‑шрубуе; зак., што.

Зашрубаваць глыбей, тужэй; падвінціць. Падшрубаваць гайку.

падшрубо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падшрубоўваць — падшрубаваць.