Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падклёпваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падкляпаць.

падклёпка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падкляпаць.

падклінава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падклінаваць.

падклінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Падбіць клінамі. Падклінаваць бервяно.

падкліно́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падкліноўваць — падклінаваць.

падкліно́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падкліноўваць.

падкліно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падклінаваць.

падклю́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падключыць.

падключа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падключыцца.

2. Зал. да падключаць.

падключа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падключыць.