Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падкла́с, ‑а, м.

Падраздзел класа ў сістэматыцы раслін і жывёл.

падкла́сці, ‑кладу, ‑кладзеш, ‑кладзе; ‑кладзём, ‑кладзяце; пр. падклаў, ‑клала; заг. падкладзі; зак., што і чаго.

1. Падсунуць, пакласці што‑н. пад каго‑, што‑н. Пісталет і планшэтку [камендант] падклаў пад падушку. Сабаленка. Людміла скінула з.. [дзеда] коўдру, падклала рукі яму пад плечы. Арабей. Трэба было, б вышэй падкласці пад галаву саломы, але .. [Любе] было цяжка паварушыцца. Чорны.

2. Дабавіць, дадаць. Падкласці кашы на талерку. □ Падклалі [хлопцы] у вогнішча таўсцейшага дрэва і пайшлі «на паляванне». Маўр. Мы падклалі голля, ярка ўспыхнуў агонь. Гурскі.

3. Пакласці тайком, неўзаметку, з якім‑н. намерам. Нездарма ж і батальённы камісар, які нядаўна прыйшоў у групу, і нават Саўчанка не-не ды неўпрыкмет падкладуць яму якую-небудзь брашурку або кніжку: чытай, Чыжык. Лупсякоў.

падкле́іць, ‑клею, ‑клеіш, ‑клеіць; зак., што.

1. Прыклеіць што‑н. пад чым‑н. Падклеіць назву пад малюнкам. // Прыклеіць што‑н. знізу, спадыспаду. Падклеіць падноскі да падэшваў.

2. Падрамантаваць што‑н., змацоўваючы клеем. Падклеіць геаграфічную карту. □ Андрэй.. [балалайку] падклеіў, тое-сёе падкляпаў, напяў струны і стаў вучыцца іграць. Гаўрылкін.

падкле́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падклейваць — падклеіць.

падкле́йвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падклейваць.

падкле́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падклеіць.

падкле́йка, ‑і, ДМ ‑клейцы; Р мн. ‑клеек; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падклеіць.

2. Тое, што падклеена, або тое, да чаго падклеена што‑н. Падклейка фуражкі. □ У другім месцы, пад разложыстым дубам, клятчатай падклейкай пярэсціў брызентавы плашч, побач ляжаў капялюш. Ракітны.

падкле́цце, ‑я, н.

Ніжні або падвальны (звычайна нежылы) паверх драўлянага дома, што выкарыстоўваецца для захоўвання чаго‑н.

падклёпванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падклёпваць — падкляпаць.

падклёпвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падклёпваць.