Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́таптаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вытаптаць.

вы́таптаць, ‑тапчу, ‑тапчаш, ‑тапча; зак., што.

1. Пралажыць хадзьбою; пратаптаць. Вытаптаць сцежку.

2. Топчучы, сапсаваць, знішчыць; стаптаць; здратаваць. Вытаптаць пасевы, грады. // Абмяць нагамі, абтаптаць. Вытаптаць снег вакол дрэва.

вы́тарашчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вытарашчыць.

2. у знач. прым. Тое, што і вытрашчаны (у 2 знач.). Вытарашчанымі вачамі .. [Сівалоб] глядзеў на даярак і нічога не разумеў. Сабаленка.

вытара́шчвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да вытарашчыцца.

вытара́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вытарашчыць.

вы́тарашчыцца, ‑шчуся, ‑шчышся, ‑шчыцца; зак.

Тое, што і вытрашчыцца. Вочы .. [Вірнера] напоўніліся жудасцю і страшна вытарашчыліся. Шамякін.

вы́тарашчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., што.

Тое, што і вытрашчыць. Міхась сагнуўся і ад здзіўлення вытарашчыў вочы. Чарнышэвіч.

вы́таргаваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вытаргаваць.

вы́таргаваць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., што.

1. Атрымаць у выніку продажу; зарабіць гандлем. Старыя каравыя яблыні ўжо слаба родзяць, але пан Антось ухітраецца вытаргаваць за сад добрыя грошы. Бажко.

2. Дабіцца, дамагчыся ўступкі ў час торгу. Беручы ад Стафанковіча грошы, [фельчар] вытаргаваў набаўку. Чорны.

вытарго́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вытаргаваць.