вытаргаваць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., што.

1. Атрымаць у выніку продажу; зарабіць гандлем. Старыя каравыя яблыні ўжо слаба родзяць, але пан Антось ухітраецца вытаргаваць за сад добрыя грошы. Бажко.

2. Дабіцца, дамагчыся ўступкі ў час торгу. Беручы ад Стафанковіча грошы, [фельчар] вытаргаваў набаўку. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)