Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падкіслі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Разм. Дадаць у што‑н. кіслаты; зрабіць больш кіслым. Падкісліць боршч.

падкісля́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да падкісліцца.

2. Зал. да падкісляць.

падкісля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да падкісліць.

падкі́снуць, ‑не; пр. падкіс, ‑кісла і ‑кіснуў, ‑кіснула; зак.

Разм. Нямнога, злёгку закіснуць. Падкісла рошчына.

падкітава́ны і падкіто́ваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падкітаваць.

падкітава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Шчыльней замазаць кітам. Падкітаваць аконныя шыбы.

падкіто́ваны,

гл. падкітаваны.

падкіто́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падкітоўваць.

падкіто́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падкітоўваць.

падкіто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падкітаваць.