Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падцукро́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падцукроўваць.

падцукро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падцукраваць.

падцырава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падцыраваць.

падцырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Зацыраваць збольшага, наспех, у асобных месцах. Падцыраваць пальчаткі.

падцыро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падцыраваць.

падцэ́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падцадзіць.

падцэ́ліць, ‑цэлю, ‑цэліш, ‑цэліць; зак.

Разм.

1. Трапна папасці куды‑н., у якую‑н. цэль. [Тарэнта:] — Падцэляць жа вось неяк акурат у галаву. Калі б яшчэ раз давялося, дык бы напэўна ўжо ў лоб проста падцэлілі б. Галавач.

2. перан. Угадаць, улавіць зручны момант.

падцэ́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падцэліць.

падцэнзу́рны, ‑ая, ‑ае.

Які кантралюецца цэнзурай, залежыць ад цэнзуры. Падцэнзурны друк. Падцэнзурная літаратура.

падця́гванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падцягваць — падцягнуць і падцягвацца — падцягнуцца.