Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

папалу́днаваць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.

Тое, што і паабедаць. [Зося:] — Вы, можа, пойдзеце ды папалуднуеце, калі вам не выпадала сёння паснедаць? Паслядовіч. // З’есці полудзень (у 3 знач.). [Хаўруснікі] прыехалі .. надвечар, і кожны пабег дадому папалуднаваць. Чорны.

папалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., на каго, каго і без дап.

1. Правесці некаторы час на паляванні; паляваць некаторы час. Пайшоў я неяк у канцы верасня ў лес на рабчыкаў папаляваць. Ігнаценка.

2. Спец. Стаць цяжарнай (пра некаторых жывёл).

папаляжа́ць, ‑ляжу, ‑ляжыш, ‑ляжыць; ‑ляжыш, ‑лежыце; зак.

Разм. Тое, што і папалежваць.

папаля́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Ляскаць доўга, неаднаразова.

папаля́скваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Тое, што і папаляскаць.

папалята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Лятаць доўга, неаднаразова.

папалячы́цца, ‑лячуся, ‑лечышся, ‑лечыцца; зак.

Разм. Лячыцца доўга, неаднаразова.

папалячы́ць, ‑лячу, ‑лечыш, ‑лечыць; зак., каго-што.

Разм. Лячыць доўга, неаднаразова.

папамалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што і чаго.

Разм. Малаціць доўга, неаднаразова; намалаціць многа чаго‑н.

папамалёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм. Тое, што і папамаляваць.