Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падцёклы, ‑ая, ‑ае.

Які мае падцёкі, з падцёкамі. Падцёклыя вокны. // Падпухлы ад кровазліцця пад скуру. Падцёклыя вочы.

падцёлак, ‑лка, м.

Гадавалае цяля. Маю я чатыры каровы з падцёлкам — аддаю на абагульванне. Баранавых.

падцёрты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падцерці.

падцікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго-што.

Разм. Цікуючы тайком, убачыць; падгледзець, высачыць. Аднойчы познім вечарам маці падцікавала Клаву з маладым чалавекам. Стаялі тыя пад ліпамі.. і аб чымсьці гаварылі. Кавалёў. [У кустах лазняку] аж заходзіліся на розныя лады салаўі. Неяк дзед з Сашкам падцікавалі аднаго. Даніленка.

падціко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падцікаваць.

падціна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падцяць.

падціра́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падціраць — падцерці.

падціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падцерці.

падці́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падціраць — падцерці.

падціска́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да падціскаць.