Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падхо́плівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падхапіцца.

2. Зал. да падхопліваць.

падхо́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падхапіць.

падхрабры́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Паддаць сабе храбрасці, духу; падбадзёрыць. Салдат падхрабрыўся, падкруціў вусы і пачаў прабірацца бліжэй да палаца. Якімовіч.

падхро́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Храпці злёгку; суправаджаць храпам што‑н. Сядзіць [механік], спіць, сапе, падхропвае, а нагой усё — кіў-кіў, як той гадзіннік. Шынклер. Хлопец-цыган таксама заснуў і цяпер сам падхропваў старому. Хомчанка.

падцадзі́ць, ‑цаджу, ‑цэдзіш, ‑цэдзіць; зак., чаго.

Нацадзіць дадаткова, яшчэ крыху. Падцадзіць малака ў збан.

падцвісці́, ‑цвіце; зак.

Разм. Пакрыцца цвіллю ў некаторых месцах; крыху зацвісці. Сыр падцвіў. Хлеб падцвіў.

падцерабі́ць, ‑цераблю, ‑цярэбіш, ‑цярэбіць; зак., што.

Абсячы, абрэзаць ніжнія галінкі, сучкі на дрэве. Язэп тым часам аблюбаваў на ўскрайку тры маладыя елачкі, крыху падцерабіў іх знізу, нахіліў адну да другой і.. звязаў верхавіны. Ляўданскі.

падцерушы́ць, ‑церушу, ‑цярушыш, ‑цярушыць; зак., чаго.

Цярушачы, падсыпаць чаго‑н. Падцерушыць мукі ў корм жывёле.

падце́рці, падатру, падатрэш, падатрэ; падатром, падатраце; пр. падцёр, ‑церла; зак., што.

Сцерці што‑н. вадкае з паверхні чаго‑н. Падцерці лужыну пад рукамыйнікам. // Выцерці насуха якую‑н. паверхню. Падцерці падлогу. // Злёгку тручы, зняць (напісанае, намаляванае).

•••

Падцерці нос — тое, што і уцерці нос (гл. уцерці).

падцёк, ‑у, м.

1. След ад сцякання якой‑н. вадкасці, фарбы і пад. Размазаць падцёкі пэндэлем. □ Потым ударылі маразы, балота пакрылася тоўстай скарынкай каструбаватага, бугрыстага, з жоўтымі падцёкамі лёду. Дамашэвіч. У засені векавых елак, тулячыся да цёмна-шэрых ствалоў з падцёкамі смалы, роўным радам цягнуліся зямлянкі. Курто.

2. Чырвоная або сіняватая прыпухласць на целе ад падскурнага кровазліцця пасля ўдару. Выгляд.. [чалавека] быў страшны. Бледны твар з крывавымі падцёкамі, парваная адзежа. Відно было, што ён перажыў страшную ноч. Чорны.