Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падка́зчык, ‑а, м.

Той, хто падказвае. Саша не звярнула ўвагі на гэтую акалічнасць, бо падказчыка больш не існавала для яе. Шамякін.

падка́зчыца, ‑ы, ж.

Жан. да падказчык.

падкайда́ннікі, ‑аў; адз. падкайданнік, ‑а, м.

Гіст. Падкладка (скураная або з якога‑н. іншага матэрыялу) пад кайданы.

падкалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што.

Дадаць у ежу якую‑н. прыправу. Падаіўшы нанач карову,.. [мама] пайшла на хутары.. пазычыць мукі — сёння ў іх нават не было чым падкалаціць шча[ўе]. Адамчык.

падкале́нны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца пад каленам. Падкаленная ямка.

падкало́дны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: змяя (гадзюка) падкалодная гл. змяя.

падкало́цца, ‑колецца; зак.

Падапрэўшы, патрэскацца (пра пальцы на нагах).

падкало́ць 1, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., каго-што.

1. Прыкалоць, загінаючы або падгінаючы знізу. Падкалоць падол.

2. Прымацаваць шпількамі, сашчэпкамі, дадаючы да таго, што ўжо маецца. Падкалоць дакументы.

3. перан. Разм. Сказаць што‑н. з’едлівае, непрыемнае. — А вы, дзядзька, мусіць, некалі хвацкім кавалерам былі? — непрыкметна падколе Ваньку які-небудзь жартаўнік. Васілевіч. Васіль не адразу зразумеў жарт — ведаў, што бацька можа моцна і падкалоць часам, гэтак знянацку. Шамякін.

падкало́ць 2, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., чаго.

Накалоць дадаткова. Падкалоць дроў.

падкало́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падкалаціць.

падкало́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падкалочваць — падкалаціць.