Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падзяля́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да падзяліцца (у 1, 2 знач.).

2. Зал. да падзяляць.

падзяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да падзяліць (у 1, 3 і 4 знач.).

падзяме́лле, ‑я, н.

Памяшканне пад зямлёй. Выйсце з падзямелля. □ У вялізным падзямеллі знойдзена месца, дзе быў пахаваны апошні кобрынскі князь. «Помнікі». У цёмных, сырых падзямеллях таміліся непакорныя. У. Калеснік.

падзяме́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да падзямелля. Унізе вялікая падзямельная зала, абліцаваная белым мармурам, аздобленая беларускім арнаментам і мазаічнымі карцінамі з жыцця Беларусі. Дубоўка.

падзяўба́ны і падзёўбаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падзяўбаць.

падзяўба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Тое, што і падзяўбці.

падзяўбці́, ‑дзяўбу, ‑дзяўбеш, ‑дзяўбе; ‑дзяўбём, ‑дзеўбяце; пр. падзёўб, ‑дзяўбла, ‑дзяўбло; зак., каго-што.

1. Здзяўбці ўсё (пра птушак). Падзяўблі галубы ўвесь корм.

2. Дзяўбці некаторы час.

падзя́чны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які выражае падзяку, удзячнасць. Падзячнае слова. Падзячнае пісьмо.

падкава́насць, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць падкаванага (у 2 знач.); падрыхтаванасць.

падкавано́с, ‑а, м.

Млекакормячая жывёліна падатрада лятучых мышэй з моцна развітым пасавым прыдаткам.