Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падхаро́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падхарашыць.

падхару́нжы, ‑ага, м.

Падпрапаршчык казацкіх войск у царскай арміі.

падхарчава́цца, ‑чуюся, ‑чуешся, ‑чуецца; зак.

Разм. Падкарміцца, падсілкавацца.

падхарчава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., каго-што.

Разм. Падкарміць, падсілкаваць. Падхарчаваць коней.

падхарчо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падхарчавацца.

2. Зал. да падхарчоўваць.

падхарчо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падхарчаваць.

падхва́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падхваліць.

падхвалі́ць, ‑хвалю, ‑хваліш, ‑хваліць; зак., каго-што.

Разм. Трохі пахваліць.

падхва́льванне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падхвальваць — падхваліць.

падхва́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падхваліць.