Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падфутбо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падфутболіць.

падфутрава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падфутраваць.

падфутрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Падшыць футрам. Падфутраваць паліто.

падфутро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падфутраваць.

падфутро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падфутраваць.

падхадзі́цца, ‑хаджуся, ‑ходзішся, ‑ходзіцца; зак.

Абл. Ухадзіцца. Лета было добрае, пагода спрыяла ўраджаю і рабоце. Народ падхадзіўся. Колас.

падхалі́м, ‑а, м.

Нізкі, подлы чалавек, які дагаджае, хваліць у мэтах асабістай выгады; падлізнік. — Ото душа! Ото начальнік! — Так падхалімы кожны раз Хвалілі, соладка гурчалі І грошы мірна кралі з кас. Панчанка. [Містэра Лаяна] не маглі абмануць ліслівыя позіркі, кампліменты яўных падлізаў, робленыя ўсмешкі падхалімаў. Лынькоў.

падхаліма́ж, ‑у, м.

Разм. Тое, што і падхалімства. — Міхась Кірылавіч праўду кажа, ад пісьма патыхае падхалімажам, — падтрымала .. [дырэктара] Марына Астапаўна. Шамякін.

падхалі́місты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Схільны да падхалімства; які дзейнічае як падхалім.

падхалі́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

Жан. да падхалім.