Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пазасі́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Засініць усё, многае. Пазасіньваць бялізну.

пазасістэ́мны, ‑ая, ‑ае.

Які не ўваходзіць у якую‑н. сістэму, знаходзіцца за яе межамі. Пазасістэмныя адзінкі вымярэння.

пазасланя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Засланіць усіх, многіх або ўсё, многае. У доме ўсё было так, як і да Казікавага ад’езду.. Толькі разлапушыліся фікусы і пазасланялі вокны. Грахоўскі. // Закрыць засланкамі (пра печы).

пазаслі́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Заслініць усё, многае.

пазаслужбо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца не на службе. Пазаслужбовая праца. // Вольны ад службы.

пазасме́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Засмеціць усё, многае. Пазасмечваць вуліцы.

пазасмо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Засмаліць, апрацаваць смалой усё, многае. Пазасмольваць лодкі.

пазасо́ўвацца, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Засунуцца ўнутр чаго‑н. — пра ўсё, многае.

2. Пазападаць куды‑н., падзецца невядома куды — пра ўсё, многае. Відэльцы, лыжкі, нажы.. недзе, пазасоўваліся, а то пападалі пад стол. Кулакоўскі.

пазасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Засунуць, усунуць куды‑н. усё. многае. Пазасоўваць за пояс сякеры. □ Зянькевіч спрытна пазасоўваў газеты пад салдацкую кашулю. П. Ткачоў. // Разм. Зачыніць унутр чаго‑н. усё, многае. Пазасоўваць шуфляды ў стол.

2. Разм. Зачыніць на засаўку ўсё, многае. Пазасоўваць дзверы.

3. Разм. Падзець невядома куды ўсё, многае.

пазастава́цца, ‑стаецца; ‑стаёмся, ‑стаяцеся, ‑стаюцца; зак.

1. Застацца дзе‑н., не пакінуць якога‑н. месца — пра ўсіх, многіх. Ліда тым часам сустракалася з такімі, як сама, маладымі хлопцамі і дзяўчатамі, што пазаставаліся ў горадзе. Кавалёў. // Не перайсці ў наступны клас — пра ўсіх, многіх.

2. Не перастаць быць якім‑н. — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Дзверы пазаставаліся адчыненымі.

3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Захавацца, уцалець — пра ўсё, многае. Пазаставаліся сляды ўсюды.

4. Апынуцца ў якім‑н. стане — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Пазаставаліся дзеці сіротамі. □ Плата і штраф былі такія, што людзі .. пазаставаліся голыя. Чорны.

5. Апынуцца ззаду, збоку — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Коннікі пазаставаліся ззаду.