Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нагрэ́тасць, ‑і, ж.

Стан нагрэтага (у 2 знач.).

нагрэ́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад нагрэць.

2. у знач. прым. Які нагрэўся, гарачы або цёплы. Нагрэтае паветра. Нагрэтая зямля.

нагрэ́ў, ‑грэву, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. нагрэць (у 1, 2 знач.) і стан паводле знач. дзеясл. нагрэцца.

2. Ступень, да якой што-н нагрэта.

3. Спец. Плошча, паверхня, якую награваюць. Нагрэў паравоза катла.

нагрэ́цца, ‑грэюся, ‑грэешся, ‑грэецца; зак.

Стаць, зрабіцца цёплым ці гарачым. Ужо хутка паўдня, а зямля яшчэ зусім не нагрэлася. Ваданосаў. За дзень вада была нагрэлася, і Язэпу здалося, што ніколі ў жыцці ён не мыўся з такой асалодай, як цяпер. Асіпенка. // Дасягнуць высокай тэмпературы, напаліцца. Да чырвані нагрэлася пліта. Гроднеў. // Разм. Сагрэцца. Каб нагрэцца, [Папас] пачаў хадзіць па пакоі. Галавач.

нагрэ́ць, ‑грэю, ‑грэеш, ‑грэе; зак., каго-што.

1. Зрабіць цёплым ці гарачым. Сонца яшчэ не паспела нагрэць паветра, і дыхалася лёгка, вольна, на поўныя грудзі. Васілёнак. [Люба] падпаліла ў печы і пагрэла ў гаршку вады. Чорны.

2. Зрабіць цёплым памяшканне. [Сёстры:] — А дроў, дроў колькі трэба, каб нагрэць такую стадолу!.. Ракітны. // Разм. Сагрэць. Чужы кажух не нагрэе. Прымаўка.

3. перан. Разм., іран. Падмануўшы, прымусіць панесці страты; узяць больш, чым трэба. Нагрэць на дзесяць рублёў.

•••

Нагрэць месца — доўга прабыць дзе‑н.

Нагрэць (пагрэць) рукі — нажыцца за чый‑н. кошт.

нагу́л, ‑у, м.

1. Адкорм на пашы жывёлы, якая прызначана для забою. Нагул — самы пашыраны від адкорму авечак.

2. Ступень адкормленасці, колькасць тлушчу, нагулянага на пашы.

нагу́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да нагуляцца (у 1 знач.).

2. Зал. да нагульваць.

нагу́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да нагуляць (у 1–3 знач.).

нагу́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Прызначаны для адкорму. Нагульныя авечкі. Нагульны маладняк. // Атрыманы ў выніку нагулу. Нагульны тлушч. // Прызначаны для нагулу жывёлы, рыбы. Нагульныя сажалкі. // Які займаецца развядзеннем жывёлы, рыбы для нагулу. Нагульная гаспадарка.

нагуля́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нагуляць (у 1–3 знач.).