падтэ́кставы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да падтэксту.
2. Які знаходзіцца, размешчаны пад тэкстам. Падтэкставыя заўвагі.
падтэксто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.
Спец.
1. Складанне тэксту для песеннай музыкі.
2. Тэкст, вершы для песеннай музыкі.
3. Тэкст для растлумачвання чаго‑н.
па́дуб, ‑а і ‑у, м.
1. ‑а. Вечназялёны, радзей лістападны куст ці невялікае дрэва з калючым лісцем і ядавітымі чырвонымі пладамі. / ‑у, у знач. зб. Насадзіць падубу.
2. ‑у. Драўніна гэтага дрэва.
падубе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Змерзнуць, замерзнуць на холадзе — пра ўсіх, многіх. — Мусіць жа і падубелі, дзеткі мае? — пытала... [цётка Гарпіна], як толькі ўгледзела нас. Сабаленка.
2. Памерзнуць некаторы час. Падубець на марозе тры гадзіны.
падубі́ць, ‑дублю, ‑дубіш, ‑дубіць; зак., што.
Спец.
1. Выдубіць усё, многае. Падубіць усе шкуры.
2. Дубіць некаторы час. Трэба яшчэ падубіць аўчыны.
падубяне́ць, ‑ее, ‑еем, ‑ееце, ‑еюць; зак.
Разм.
1. Стаць цвёрдым, жорсткім ад холаду — пра ўсё, многае.
2. Тое, што і падубець (у 1 знач.).
па́дуга, ‑і, ДМ ‑дузе, ж.
Спец. Верхняя дапаможная дэкарацыя з паласы тканіны, якая закрывае ад гледачоў механізм верхняй часткі тэатральнай сцэны.
падудзе́ць, ‑дуджу, ‑дудзіш, ‑дудзіць; зак.
Разм. Дудзець некаторы час.
паду́жацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Дужаючыся, памерацца сіламі; пазмагацца. Калі-нікалі хацелася з хлапчукамі, як бывала, наганяць галубоў або схапіцца са сваімі аднагодкамі і падужацца ўволю. Гроднеў. Дык хіба ж мы не здолеем Дружнай сям’ёй Скіраваць нашу рэчку, Падужацца з ёй? Куляшоў.
паду́жаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм.
1. Перамагчы, асіліць у барацьбе. [Міша:] — Чаму так? Славік баксёр першага разраду, а падужаць мяне не можа. Мыслівец. Здавалася, што гаварыла возера Доўгае: «Ну, дзе вам падужаць мяне. Я маю такую сілу, што на ўсіх вас хопіць». Броўка. // Пераадолець чыё‑н. супраціўленне, справіцца з кім‑н. У саюзе будзь З рабочым класам, — Усіх і ўсё Падужаць зможам... Чарот.
2. Справіцца з чым‑н., што патрабуе фізічных намаганняў і пад. [Старожка:] — Памажыце мне прынесці тую канапу, а то я сама не падужаю. Шамякін.