паджа́рына, ‑ы, ж.
Тое, што і падпаліна (у 2 знач.). Пад крылом самалёта — смуглявая Таўрыя, Як рассцелены дбайна армяк чумака, Нават бачны на крыссі рудыя паджарыны І на локці палаплены правы рукаў. Жычка.
паджа́рысты, ‑ая, ‑ае.
Добра падпечаны, з румянай скарынкай. Гэта быў ладны жытнёвы акраец, з паджарыстай хрумсткай скарынкай. Быкаў. // перан. Цёмна-жоўтага, залацістага колеру. Паджарыстая шкарлупка на .. [жалудах] аж блішчала. Якімовіч.
паджа́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад паджаць.
паджа́цца, падажнуся, падажнешся, падажнецца; падажнёмся, падажняцеся; зак.
Разм. Зжаць, дажаць да якога‑н. месца, якой‑н. мяжы. Паджацца да лесу. □ [Мысліцкі] аглядае жытні палетак — жыта зусім спелае на ўзгорках. Пакуль падажнуцца, дык паспее і на лагчыне. Мурашка.
паджа́ць, падажну, падажнеш, падажне; падажнём, падажняце; зак., што.
Разм. Зжаць тое, што засталося, зжаць дадаткова. Паджаць загон.
паджга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.); каго-што. Пакусаць, параніць джалам, хабатком усіх, многіх. Авадні паджгалі коней.
2. Хутка пайсці, пабегчы; паімчацца. Паджгаць у лес. □ Пасля Бяларуч Янка выйшаў на стары гасцінец і паджгаў далей. С. Александровіч.
паджыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да паджыцца.
паджыга́нец, ‑нца, м.
Абл. Падшыванец. Дзяцей была поўная хата, ад паджыганцаў да паўзуноў. Лобан.
паджы́лкі, ‑лак; адз. няма.
Разм. Каленныя сухажыллі. Кажуць, што ў мікалаеўскую вайну Задрапей падрэзаў сабе паджылкі, каб не ісці ў царскую армію. Бажко.
•••
Паджылкі трасуцца ў каго — аб вялікім хваляванні, пачуцці страху і пад.