Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падтры́млівацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падтрымліваць.

падтры́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Незак. да падтрымаць.

2. Служыць апорай для чаго‑н. Жыў.. [Міканор] у вельмі старой хаце, якая ўехала ў зямлю, а з усіх бакоў падтрымлівалі яе.. падпоры. Бядуля.

падтрэ́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да падтрэсці.

2. Трэсці злёгку або час ад часу. На малых абаротах матор назойліва падае свой голас, злёгку падтрэсвае кабіну. Кулакоўскі.

падтрэ́сены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падтрэсці.

падтрэ́сці, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; ‑трасём, ‑трасяце; пр. падтрос, ‑трэсла і ‑трасла, ‑трэсла і ‑трасло; зак., чаго.

Натрэсці дадаткова, яшчэ трохі. Падтрэсці груш. Падтрэсці саломы.

падту́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падтуліць.

падтулі́ць, ‑тулю, ‑туліш, ‑туліць; зак., што.

Падагнуць, падкурчыць пад сябе або прыціснуць да сябе (ногі, калені і пад.). Сабака заенчыў, падтуліў хвост і кінуўся наўцёкі. Чорны. Убачыўшы мяне, конь нахмыліўся, падтуліў вушы. Дамашэвіч.

•••

Падтуліць хвост — спалохаўшыся вынікаў сваіх паводзін, учынкаў і пад., стаць больш асцярожным.

падту́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падтуліць.

падтупі́цца, ‑туліцца; зак.

Разм. Тое, што і прытупіцца.

падтупі́ць, ‑туплю, ‑тупіш, ‑туліць; зак., што.

Разм. Тое, што і прытупіць.