Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падта́ць, ‑тане; зак.

Растаць крыху, знізу або з краёў. На агародах добра падтаў снег, і гракі пачалі ладзіць свае гнёзды на падсохлай стромай таполі. Лобан.

падтачы́ць 1, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.

1. Натачыць злёгку, крыху або дадаткова. Падтачыць нож. Падтачыць сякеру.

2. Пашкодзіць, раз’ядаючы знутры, знізу (пра чарвей і пад.). [Ляксандра:] — Шашаль падтачыў падрубы. Баранавых.

3. перан. Аслабіць, падарваць (сілы, здароўе і пад.). З выгляду [Люся] была змізарнелая, бляклая — як бы цяжкая хвароба падтачыла яе і яна толькі-толькі стала на ногі. Навуменка.

•••

Камар носа не падточыць гл. камар.

падтачы́ць 2, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.

Далучыць для падаўжэння, павелічэння чаго‑н. [Янка:] — Я гэта адсяку канец вяроўкі, знізу падтачу ды спускаюся далей. Якімовіч.

падто́плены 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падтапіць ​1.

падто́плены 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падтапіць ​2.

падто́плівацца 1, ‑аецца; незак.

Зал. да падтопліваць ​1.

падто́плівацца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да падтопліваць ​2.

падто́пліваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падтапіць ​1.

падто́пліваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падтапіць ​2.

падто́птвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падтаптацца.

2. Зал. да падтоптваць.

падто́птваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падтаптаць.

падто́чаны 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падтачыць ​1.

падто́чаны 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падтачыць ​2.

падто́чванне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падточваць ​1 — падтачыць ​1.

падто́чванне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падточваць ​2 — падтачыць ​2.

падто́чвацца 1, ‑аецца; незак.

Зал. да падточваць ​1.

падто́чвацца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да падточваць ​2.