падтапта́ць, ‑тапчу, ‑топчаш, ‑топча; зак., каго-што.
1. Топчучы нагамі, падмяць пад сябе, раздушыць. Коні падтапталі гусей.
2. Разм. Крыху знасіць абутак. Падтаптаць боты.
•••
Падтаптаць пад ногі — падпарадкаваць сваёй волі, сваёй уладзе; перастаць лічыцца з кім‑, чым‑н. [Лявон:] Гэта парка яшчэ сябе пакажа, хутка ўсю вёску падтопча пад ногі. Козел.
падтасава́ны і падтасо́ваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падтасаваць.
падтасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., каго-што.
Тасуючы, падабраць у патрэбным парадку (пераважна з мэтай падману). Падтасаваць карты. // перан. Наўмысна сказіць, падабраўшы толькі выгаднае, патрэбнае для нейкага вываду. Падтасаваць факты. Падтасаваць матэрыялы.
падтасо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падтасоўваць — падтасаваць.
падтасо́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падтасоўваць.
падтасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падтасаваць.
падтасо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падтасоўваць — падтасаваць.
падтасо́ўшчык, ‑а, м.
Разм. Той, хто падтасоўвае факты з мэтай увесці ў зман.
падтаўчы́, ‑таўку, ‑таўчэш, ‑таўчэ; ‑таўчом, ‑таўчаце; пр. падтоўк, ‑таўкла, ‑таўкло; зак., што і чаго.
Разм. Натаўчы дадаткова, яшчэ трохі. Падтаўчы бульбы.