падтава́рнік, ‑а, м.
Спец. Тонкія сасновыя ці яловыя бярвенні, жэрдкі, якія выкарыстоўваюцца для падсцілкі пад тавары, грузы на суднах, барках, а таксама для часовага мацавання ў шахце.
падта́кванне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падтакваць.
падта́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Выказваць згоду з чыёй‑н. думкай, разважаннем, звычайна паўтараючы слова «так» і пад. Калі.. [Іслам-Бей] аб чым-небудзь разважае, трэба яму заўсёды падтакваць, бо калі маўчыш, яму здаецца, што не верыш яму. Бядуля. Цётка Стэфа, відаць, поўнасцю згаджалася з мужам, бо ўсё ківала галавою, падтаквала. Арабей.
падта́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Аднакр. да падтакваць.
падта́лы, ‑ая, ‑ае.
Які злёгку падтаў, растаў. Наўкола ляжала шэрая ноч з плямамі падталага снегу ў доле. Быкаў. І на полі ў барознах хлюпкіх Лёд падталы ў вадзе стаіць. Гілевіч.
падтанцо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Суправаджаць якое‑н. дзеянне танцам, скокамі або рабіць танцавальныя рухі. Надзейка вальсіравала з Ленай і прыпынілася перад .. [Андрэем]. Падтанцоўваючы, заспявала. Сапрыка.
падтапі́ць 1, ‑таплю, ‑топіш, ‑топіць; зак., каго-што.
Часткова затапіць, заліць вадой. Падтапіла паводка будынкі.
падтапі́ць 2, ‑таплю, ‑топіш, ‑топіць; зак., што і чаго.
Растапіць дадаткова, яшчэ трохі. Падтапіць сала. Падтапіць масла.
падтапта́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падтаптаць.
падтапта́цца, ‑топчацца; зак.
Разм. Крыху знасіцца (пра абутак). Падтапталіся боты.