Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паскру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Скруціць усё, многае.

паскрыгата́ць, ‑гачу, ‑гочаш, ‑гоча; зак.

Скрыгатаць некаторы час.

паскры́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Скрыпаць некаторы час.

паскры́пванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. паскрыпваць, а таксама гукі гэтага дзеяння.

паскры́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Скрыпець, скрыпяць злёгку, час ад часу. Тарахцела брычка, паскрыпвалі колы, падкідала ў калдобінах, трэсла. Гурскі.

паскрыпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.

Скрыпець некаторы час. [Гарнец:] У шэсцьдзесят сем год ды з маім здароўем не пра жаніцьбу ўжо думаць... [Зыль:] Нічога, паскрыпіш яшчэ. Губарэвіч.

паскрэ́бак, ‑бка, м.

Разм. Тое, што і выскрабак.

паскрэ́бены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад паскрэбці.

2. у знач. прым. Які паскрэблі; пачышчаны.

паскрэ́бкі, ‑аў; адз. няма.

Разм. Тое, што і выскрабкі.

паскрэ́бці, ‑скрабу, ‑скрабеш, ‑скрабе; ‑скрабём, ‑скрабяце; пр. паскроб, паскрэбла; зак., каго-што.

1. Аскрэбці ўсё, многае. Паскрэбці ўсю моркву.

2. і без дап. Скрэбці некаторы час. Алесь паскроб патыліцу і, махнуўшы рукою, хуценька выпхнуў Віктара за дзверы... Ваданосаў. Былі, праўда, два выпадкі, калі Ігара паскрэбла па сэрцу сваім вострым кіпцюрком рэўнасць. Васілёнак.