Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

нару́чнікі, ‑аў; адз. паручнік, ‑а, м.

Металічныя кольцы з ланцужком, якія надзяваюцца на рукі арыштаваным. Надзець паручнікі. □ Студэнт з пашанай і нейкім цёплым, ледзь не сыноўнім пачуццём думаў аб тым, што гэтыя рукі бывалі калісьці ў наручніках, сціскалі краты панскай турмы. Брыль.

нару́чны, ‑ая, ‑ае.

Які надзяваецца на руку, носіцца на руцэ. Ваявода зірнуў на залаты наручны гадзіннік і адказаў: — Я думаю, што а трэцяй мы будзем у Пінску. Паслядовіч.

на́ручы, ‑аў; адз. няма.

У старажытнасці — частка латаў, якая надзявалася на рукі.

нарцы́с, ‑а, м.

Шматгадовая травяністая цыбульная расліна сямейства амарылісавых з белымі або жоўтымі кветкамі.

[Грэч. Narkissos.]

нарцы́савы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нарцыса. Нарцысавая цыбуліна.

на́ры, ‑аў; адз. няма.

Насціл з дошак, прызначаны для спання, які знаходзіцца на пэўнай вышыні над падлогай або зямлёй. У палатцы паабапал праходу былі зроблены суцэльныя нары. Пальчэўскі. На двух’ярусных нарах ўзвышаліся туга пабітыя сеннікі, засланым байкавымі коўдрамі. Даніленка.

нарыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да нарвацца.

нарыва́ць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да нарваць ​1 (у 1–3 знач.).

нарыва́ць ​2, ‑ае.

Незак. да нарваць ​2.

нарыва́ць ​3, ‑ае.

Незак. да нарыць.

на́рыс, ‑а, м.

1. Літаратурны твор невялікіх памераў, у аснове якога ляжаць рэальныя факты з жыцця і дзейнасці цікавых людзей. Крытыка-біяграфічны нарыс. □ Там [у калгасе] жылі добра, і Толя з радасцю пісаў аб гэтым у сваіх .. нарысах. Брыль. Спецыфічнай асаблівасцю нарыса ўяўляецца тое, што ў ім апісваюцца канкрэтныя, рэальныя (а не выдуманыя) людзі, факты, падзеі. А. Макарэвіч.

2. звычайна мн. (на́рысы, ‑аў). Назва спецыяльнай навуковай працы, прысвечанай распрацоўцы якога‑н. аднаго пытання. Нарысы па дыялекталогіі.

нарысава́ны і нарысо́ваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нарысаваць.