Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паўадчы́нены, ‑ая, ‑ае.

Не зусім адчынены, напалавіну адчынены. Паўадчыненыя дзверы.

паўакру́жнасць, ‑і, ж.

Крывая лінія, якая ўяўляе сабой палавіну акружнасці.

паўапра́нены, ‑ая, ‑ае.

Не зусім апрапены, напалавіну апранены. Паўапранены чалавек.

паўапра́нуты, ‑ая, ‑ае.

Не зусім апрануты, напалавіну апрануты.

паўа́ркуш, ‑а, м.

Кавалак паперы намерам у палавіну аркуша.

паўаршы́на, м.

Палавіна аршына. — От які сусед мне папаўся, Андрэй, — гаварыў па дарозе Сымон. — Свінушнік пабудаваў, дык на паўаршына ў маю сядзібу ўлез. Чарнышэвіч.

паўасве́тлены, ‑ая, ‑ае.

Недастаткова, слаба асветлены. Паўасветлены пакой.

паўаўтама́т, ‑а, М ‑маце, м.

Механізм, які самастойна робіць адзін рабочы цыкл, але патрабуе ўмяшання чалавека для паўтарэння цыкла.

паўаўтаматы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да паўаўтамата; які з’яўляецца паўаўтаматам. Паўаўтаматычны станок.

паўафіцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Не зусім афіцыйны; афіцыйны да некаторай ступені. Незалежны і паўафіцыйны тон укалоў дзяўчыну. Карпюк.