паэ́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
1. Раздзел тэорыі літаратуры, які вывучае структуру і творчыя прыёмы паэтычных твораў, іх форму і прынцыпы аналізу.
2. Сістэма паэтычных форм і прынцыпаў якога‑н. паэта або літаратурнага напрамку. Паэтыка Купалы. Паэтыка класіцызму. Паэтыка рамантызму.
[Грэч. poiētikē.]
паэты́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць паэтычнага. Паэтычнасць малюнкаў. Паэтычнасць натуры. □ Якраз дзякуючы сваёй паэтычнасці і Зажылі .. [купальскія песні] да нашых дзён. Ліс.
паэты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да паэзіі (у 1, 2 знач.). Паэтычны твор. □ Ужо ў пачатку паэтычнай дзейнасці Купала стварыў велічны вобраз беларускага народа, які ўзняўся на барацьбу за сваё сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Ярош. // Уласцівы паэзіі, вершаваны. Паэтычныя формы. Законы паэтычнай мовы. // Які сведчыць пра здольнасць да паэзіі, пра творчы талент. Паэтычнае чуццё. Паэтычны талент. □ З дзіцячых год .. [Самуілу] запомнілася многа добрага, што ўздзейнічала на яго ўяўленне, разбівала паэтычны дар. Каваленка.
2. Прасякнуты паэзіяй (у 3 знач.), поўны хараства, прыгажосці; лірычны. Паэтычны малюнак прыроды. □ Ніколі да гэтага нішто не выклікала яшчэ ў маёй юнацкай душы такога паэтычнага настрою, як рамантычнае жыццё трактарыстаў, начная малацьба і ворыва. Аўрамчык.
3. Надзелены ад прыроды павышанай эмацыянальнасцю, уражлівасцю. Паэтычная натура. □ У 1913 годзе Максім Багдановіч у крытычным аглядзе беларускай літаратуры за 1911–1913 гг. пісаў, што Змітрок Бядуля — «пісьменнік з душой чулай і паэтычнай». Каваленка.
паэтэ́са, ‑ы, ж.
Жан. да паэт (у 1 знач.).
[Фр. poétese.]
паэшало́нна, прысл.
Які праводзіцца па эшалонах, эшалонамі. Адпраўка праводзіцца паэшалонна.