парабі́цца, ‑робіцца; ‑робімся, ‑робіцеся, ‑робяцца; зак.
1. Зрабіцца, стаць якім‑н. — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Кідаючы вінтоўкі.., беглі па гародах нямецкія салдаты, і твары іх парабіліся зямліста-шэрымі. Лынькоў. Хлопцы мае пасля гэтага выпадку адразу неяк падабрэлі, парабіліся ціхія, паслухмяныя. Карпюк.
2. Здарыцца, зрабіцца. [Альжбета:] Што гэта ў вас тут парабілася, мае міленькія? Купала. Тут парабілася такое, што і ўявіць сабе страшна. Машара.
парабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак., што.
1. Зрабіць усё, многае. Сабралася жонка ў поле і кажа мужыку: — Толькі ж глядзі, каб усю работу нарабіў. Якімовіч. Мы парабілі цяпер такія галубятні, што ніхто не далезе, ніхто не дастане. Брыль.
2. і без дап. Папрацаваць некаторы час. Малады цыган трохі парабіў у калгасе і пасля падаўся ў горад. Чыгрынаў.
•••
Нічога не паробіш; што (ж) паробіш — пра неабходнасць зрабіць не так, як хочацца, змірыцца з тым, што ёсць. Турсевіч цмокнуў, журботна паківаў галавою. — Гуляў і дагуляўся!.. Эх, Андрэй!.. Ну, ды нічога не паробіш. Колас.
парабкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.
Разм. Працаваць, быць парабкам. Дома [Клеманс] ніколі не жыў, усё парабкаваў у маёнтках. Чарнышэвіч.
парабко́ўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да парабка. Парабкоўскае жыццё.
парабко́ўства, ‑а, н.
Занятак парабка. Пасля жаніцьбы пайшоў [бацька] да панскага ўпраўляючага Ганса Хрыстафоравіча Мухеля сказаць, што кончылася яго і Луізіна парабкоўства. Грахоўскі. Так і не выйшаў Ігнат з парабкоўства, мусіў гнуцца на пана. Броўка.
парабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.
Разм. Праводзіць час, робячы што‑н.; займацца чым‑н. (ужываецца пераважна ў пытальных сказах). [Бруй:] — Здароў, Саўка! Што ты парабляеш там? Колас. [Надзя:] І што ж вы цяпер парабляеце? Крапіва.
парабча́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Жан. да парабак.
парабчу́к, ‑а, м.
Разм. Парабак-падлетак. [Зося:] — Дык гэта былы Сегенецкага парабак, парабчук, пастушок. Чорны.
паравадзяны́, ‑ая, ‑ое.
Які складаецца з пары і вады; які дзейнічае пры дапамозе пары і вады. Паравадзяная сумесь. Паравадзяны акумулятар.
парава́ць, ‑руе; незак.
Вылучаць пару. [Сцёпка:] — Вада знаходзіцца ў стане вечнага руху. Ад сонца яна паруе, з пары робяцца хмары, з хмар падае дождж. Колас. Жаўрукі аж заходзіліся над свежай раллёю, якая паравала на сонцы. Сабаленка.