Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пазабіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Забраць, узяць з сабой, да сябе ўсё, многае або ўсіх, многіх. Пачынаўся вечар.. Змрокам ужо выйшаў .. [Тамаш] за гумно на агароды, пазабіраць калкі з разгароджанага плоту. Чорны.

2. Забраць сілай, канфіскаваць усё, многае. — Ад такарнага [цэха] нічога амаль не засталося. Верстакі палякі пазабіралі пры адыходзе, не было тут каму перашкодзіць ім. Галавач. Нічога [гарадавыя] не знайшлі. Ротмістр пазабіраў пісьмы, аркушы спісанай паперы, некалькі рукапісных вершаў. Усё гэта ён запісаў у пратакол. Колас. // Арыштаваць або прызваць усіх, многіх. [Марылька:] — А пасля [пільня] зусім была стала, як фронт падышоў. Дый людзей, сказаць, не было. У войска рабочых пазабіралі. Чорны.

пазаблы́твацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Заблытацца — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Пазаблытваліся ніткі. Пазаблытвацца ў падліках.

пазаблы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Заблытаць усіх, многіх або ўсё, многае. Пазаблытваць дрот. Пазаблытваць справы. □ Народ мой катаў падсцярог І пазаблытваў іх у петлях Лясных прасёлачных дарог. Аўрамчык.

пазабру́джвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Забрудзіцца, запэцкацца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Дзеці пазабруджваліся. Адзенне пазабруджвалася.

пазабру́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Забрудзіць, запэцкаць усё, многае або ўсіх, многіх. Пазабруджваць кнігі. Пазабруджваць рукі.

пазабруко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Забрукаваць усё, многае. Пазабрукоўваць вуліцы.

пазабудо́ўвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Забудавацца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Пазабудоўваліся людзі. Пазабудоўваліся вёскі.

пазабудо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Забудаваць усё, многае. Пазабудоўваць кварталы.

пазабыва́цца, ‑аецца; зак.

Разм. Не ўтрымацца, не захавацца ў памяці — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Былі пасля і другія паездкі з бацькам на больш працяглы час, але яны пазабываліся, а тую, першую,.. [Стась] памятае. Хомчанка.

пазабыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Забыць усё, многае або ўсіх, многіх. Пазабываць кнігі дома. Пазабываць знаёмых.