Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пабалбата́ць, ‑бачу, ‑бочаш, ‑боча; зак.

Разм. Балбатаць некаторы час.

пабале́ць, ‑ліць; зак.

Балець некаторы час. Пабалелі рукі і перасталі.

пабалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак.

Баляваць некаторы час. Пабаляваць на вяселлі.

пабанкетава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

Банкетаваць некаторы час.

пабараба́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.

Барабаніць некаторы час. Галаўня прыкурыў цыгарэту і, пыхкаючы, пабарабаніў па стале пальцамі. Гроднеў.

пабаразні́ць, ‑разню, ‑розніш, ‑розніць; зак., што.

1. Баразніць некаторы час.

2. перан. Утварыць складкі, маршчыны.

пабаранава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пабаранаваць (у 1 знач.).

пабаранава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

1. Апрацаваць пры дапамозе бараны. Як толькі з поля сышоў снег, калгаснікі пабаранавалі пасевы ў два сляды. «Беларусь».

2. і без дап. Баранаваць некаторы час. Пабаранаваць да абеду.

пабарваве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее і пабарво́вець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Зрабіцца барвовым. Маці збялела, потым пабарвавела і захвалявалася. Асіпенка. Неба, воблакі ўраз пабарвовелі, паліліся чырванню. Сачанка.

пабаро́цца, ‑баруся, ‑борашся, ‑борацца; зак.

Бароцца некаторы час.