Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

наса́джванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. насаджваць ​2 — насадзіць ​2 (у 1 знач.).

наса́джвацца 1, ‑аецца; незак.

1. Уводзіцца, распаўсюджвадда.

2. Зал. да насаджваць ​1.

наса́джвацца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да насаджваць ​2.

наса́джвацца 3, ‑аецца.

Незак. да насесці (у 1 знач.).

наса́джваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да насадзіць ​1.

наса́джваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да насадзіць ​2.

насаджэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. насадзіць ​1.

2. толькі мн. (насаджэ́нні, ‑яў). Пасаджаныя расліны, дрэвы. Лесаахоўныя насаджэнні. Пладова-ягадныя насаджэнні. □ Гутарка ў Максіма ішла аб беларускіх лясах.., аб новых, пасляваенных насаджэннях. Брыль.

•••

Зялёныя насаджэнні — дрэвы і кусты, часта ў спалучэнні з кветнікамі і газонамі, у гарадах, пасёлках і вакол іх.

насадзі́ць 1, ‑саджу, ‑садзіш, ‑садзіць; зак.

1. што. Зрабіць пасадку дрэў, раслін; стварыць шляхам пасадкі. Насадзіць сад. □ Ля клуба разбілі вялікую клумбу. Насадзілі парк. «Беларусь». // чаго. Пасадзіць у нейкай колькасці. Зноў маладых каштанаў шмат Мы працавіта насадзілі. Танк. Усцяж плоту Фёдар пасадзіў агрэсту, парэчак, маліны. Кірэенка.

2. каго-чаго. Напоўніць кім‑, чым‑н., саджаючы куды‑н., у што‑н. Насадзіць поўную машыну людзей.

3. перан.; што. Увесці, распаўсюдзіць. Насадзіць культуру.

4. перан.; каго-што. Пасяліць, размясціць у нейкай колькасці каго‑, што‑н. Насадзіць асаднікаў. Насадзіць ваенныя базы.

насадзі́ць 2, ‑саджу, ‑садзіш, ‑садзіць; зак., каго-што.

1. Моцна, шчыльна надзець на што‑н. Насадзіць сякеру на тапарышча. Насадзіць вілкі на ражон. □ Вадзік пасадзіў на кручок чарвяка, закінуў вуду. Гамолка. Засыпаў у стрэльбу [дзед Талаш] добрую порцыю пораху, туга забіў яго.. Палажыў штук шэсць гранкулек, і калі ўсё было гатова, тады пасадзіў на брамку пістон і ўжо болей цвёрдымі і ўпэўненымі крокамі накіраваўся ў Макушы. Колас.

2. перан. Разм. Узбіўшыся на што‑н. вострае, параніць. [Васіль:] — У Карча вараны жарабец нагу на цвік пасадзіў... Кульгае... Мележ.

наса́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. насадзіць ​2 (у 1 знач.).

2. Прынада для рыб, якая насаджваецца на кручок. Ціхі ўсплёск вады, і шнур з насадкаю апускаецца на дно віра. Ваданосаў.

3. Частка апарата, якая надзяваецца на што‑н. Канічная пасадка. Кальцавая пасадка.

насадны́, ‑ая, ‑ое.

Які насаджваецца на што‑н. Насадная труба.

насаладзі́ць, ‑ладжу, ‑лодзіш, ‑лодзіць; зак., што.

1. Зрабіць салодкім, пасаладзіць. Насаладзіць чай. Насаладзіць каву.

2. Прарасціць зерне ў цяпле і вільгаці для атрымання соладу.

3. Давесці цеста да стану лёгкага цукровага браджэння.

наса́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Разм. Намазаць, нацерці чым‑н. тлустым. Насаліць валасы.

насалі́ць, ‑салю́, ‑со́ліш, ‑со́ліць; зак.

1. чаго. Загатаваць пры дапамозе салення. Насаліць бочку агуркоў.

2. што. Тое, што і перасаліць.

3. перан.; каму і без дап. Разм. Пашкодзіць каму‑н., нарабіць непрыемнасцей. Нямала насаліў дзед за сваю службу пану бургамістру і яго паслугачам. Якімовіч.

насало́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад насаладзіць.