насадзіць 1, ‑саджу, ‑садзіш, ‑садзіць; зак.

1. што. Зрабіць пасадку дрэў, раслін; стварыць шляхам пасадкі. Насадзіць сад. ▪ Ля клуба разбілі вялікую клумбу. Насадзілі парк. «Беларусь». // чаго. Пасадзіць у нейкай колькасці. Зноў маладых каштанаў шмат Мы працавіта насадзілі. Танк. Усцяж плоту Фёдар пасадзіў агрэсту, парэчак, маліны. Кірэенка.

2. каго-чаго. Напоўніць кім‑, чым‑н., саджаючы куды‑н., у што‑н. Насадзіць поўную машыну людзей.

3. перан.; што. Увесці, распаўсюдзіць. Насадзіць культуру.

4. перан.; каго-што. Пасяліць, размясціць у нейкай колькасці каго‑, што‑н. Насадзіць асаднікаў. Насадзіць ваенныя базы.

насадзіць 2, ‑саджу, ‑садзіш, ‑садзіць; зак., каго-што.

1. Моцна, шчыльна надзець на што‑н. Насадзіць сякеру на тапарышча. Насадзіць вілкі на ражон. ▪ Вадзік пасадзіў на кручок чарвяка, закінуў вуду. Гамолка. Засыпаў у стрэльбу [дзед Талаш] добрую порцыю пораху, туга забіў яго.. Палажыў штук шэсць гранкулек, і калі ўсё было гатова, тады пасадзіў на брамку пістон і ўжо болей цвёрдымі і ўпэўненымі крокамі накіраваўся ў Макушы. Колас.

2. перан. Разм. Узбіўшыся на што‑н. вострае, параніць. [Васіль:] — У Карча вараны жарабец нагу на цвік пасадзіў... Кульгае... Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)