Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нада́дзены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надаць.

нададра́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нададраць.

нададра́цца, наддзярэцца; зак.

Разм. Крыху, не да канца разадрацца. Нададралася папера.

нададра́ць, наддзяру, наддзярэш, наддзярэ; наддзяром, наддзераце; зак., што.

Разм. Крыху, не да канца разадраць. Нададраць канверт.

надае́длівы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і надакучлівы. Рука ў лубках гудзе надаедлівым болем. Брыль.

надае́сці, ‑даем, ‑даясі, ‑даесць; ‑даядзім, ‑даясце; зак., каму з інф. і без дап.

Тое, што і надакучыць.

надазёрны, ‑ая, ‑ае.

Размешчаны пры возеры, над возерам. Надазёрная вёска.

надаі́ць, ‑даю, ‑доіш, ‑доіць; зак., чаго.

Атрымаць даеннем якую‑н. колькасць малака. Надаіць вядро малака.

надакляро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каму.

Разм. Наабяцаць многа чаго‑н. каму‑н. Нахлябіч.. надакляроўваў .. [Паўлючку] і дрэва на хату, і яшчэ там нечага. Чорны.

надако́нны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца над акном (вокнамі). Надаконная разьба.