Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

высака...

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «высока...», калі націск у другой частцы слова падае яа першы склад, напрыклад: высакаякасны, высакаствольны, высакагорны, высакародны.

высакава́та,

1. Прысл. да высакаваты.

2. у знач. вык. Даволі высока. Сонца было ўжо высакавата.

высакава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Крыху вышэйшы, чым трэба. Высакаваты падмурак. Высакаватая столь.

2. Даволі высокі. Жыта было ўжо высакаватае і сіняе, як возера. Якімовіч.

высакаво́льтавы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і высакавольтны.

высакаво́льтнік, ‑а, м.

Спецыяліст па токах высокага напружання, па высакавольтнаму абсталяванню.

высакаво́льтны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для перадачы тону высокага напружання. Высакавольтная лінія.

высакаго́р’е, ‑я, н.

Мясцовасць, што знаходзіцца высока ў гарах.

высакаго́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Размешчаны ў высокай горнай мясцовасці. Высакагорнае возера, плато.

2. Прыстасаваны для такой мясцовасці. Высакагорны транспарт.

высакакла́сны, ‑ая, ‑ае.

Які валодае высокім майстэрствам, уменнем у якой‑н. галіне. Высакакласны спартсмен.

высакало́бы, ‑ая, ‑ае.

З высокім ілбом.