Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падсяле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсяляць — падсяліць і падсяляцца — падсяліцца.

падсялі́цца, ‑сялюся, ‑селішся, ‑селіцца; заг. падсяліся; зак.

Пасяліцца сумесна з кім‑н. або блізка да каго‑, чаго‑н. Падсяліцца да суседа. □ Гаспадар — былы хутаранін. З год, як падсяліўся да вёскі. Пташнікаў.

падсялі́ць, ‑сялю, ‑селіш, ‑селіць; заг. падсялі; зак., каго.

Пасяліць сумесна з кім‑н. або блізка да каго‑н. — Гаспадар.. [Валошыну] двух шпікоў падсяліў, дык ён адцураўся і кватэры і суседзяў. Машара.

падсяля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да падсяліцца.

2. Зал. да падсяляць.

падсяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да падсяліць.

падсяме́йства, ‑а, н.

Падраздзяленне сямейства ў сістэматыцы жывёл і раслін.

падсярэ́браны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падсерабрыць.

падсяўны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да падсеву; які служыць для падсеву. Падсяўны лубін.

падсячы́ і падсе́кчы, ‑сяку, ‑сячэш, ‑сячэ; ‑сячом, ‑сечаце; пр. падсек, ‑секла; заг. падсячы; зак., каго-што.

1. Надсячы знізу. Падсекчы пласт вугалю. Падсячы камель сасны. □ [Язэп] падсек дзве.. [бярозы]. Зрабіў лубкі, і першыя кроплі бярозавіку скаціліся па іх у прынесеную пасудзіну. Асіпенка.

2. і чаго. Разм. Насячы дадаткова, яшчэ трохі. Падсячы дроў.

3. перан. Разм. Падарваць асновы чаго‑н., прывесці ў заняпад што‑н. Падсекчы прыбыткі гаспадаркі. □ — Падсякуць, брат, заработкі мне, — казаў.. [Шкель]. Колас. // Рэзкай заўвагай збянтэжыць, паставіць у цяжкае становішча. Падсекчы дакладчыка раптоўным пытаннем.

4. Тузануць вудзільнам лёску ў той момант, калі рыба бярэцца за кручок. Паплавок зноў тузануўся і знік пад вадою. Мішка падсек, і хутка ладная краснапёрка затрапятала ў руках. Кандрусевіч.

падтава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падтаваць — падтаць.