Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падсцёбнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго.

Падганяючы, сцебануць злёгку чым‑н. гнуткім. Шашура ўзяў лейцы, лёгка падсцёбнуў каня, і павозка кранулася. Мележ. // перан. Разм. Прымусіць рабіць што‑н. хутчэй, лепш; паскорыць што‑н. — З Пецярбурга, — коратка буркнуў англічанін. І гэта як бы падсцёбнула карчмара. Ён закрычаў: — Хая, Сорка, Клара, Шмуль!.. Паспяшайцеся. Сачанка.

падсціла́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсцілаць — падаслаць ​2.

падсціла́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падаслацца.

2. Зал. да падсцілаць.

падсціла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падаслаць ​2.

падсці́лачны, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаецца, служыць для падсцілання, для подсцілу. Падсцілачная салома.

падсці́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Тое, што і подсціл (у 2 знач.). Ляжаў.. [жарэбчык] ля ясляў на мяккай саламянай падсцілцы. Якімовіч. На падсцілках з газет і мяшкоў, проста на падлозе ўздоўж сцен, разасланы пасцелі. Сяргейчык.

падсыла́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да падсыпаць.

падсыла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падаслаць ​1.

падсыпа́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсыпа́ць — падсы́паць і падсыпа́цца — падсы́пацца.

падсы́паны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падсы́паць.