Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падго́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падгаіць.

падго́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падгаліць.

падго́львацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падгаліцца.

2. Зал. да падгольваць.

падго́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падгаліць.

падго́н, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падагнаць (у 1, 2 і 4 знач.).

2. Спец. Парода кустоў і дрэў, якія хутка растуць і паскараюць рост павольнарастучых дрэў, а таксама парода ніжэйшага яруса лесанасаджэнняў. Ад дарогі і аж да самага Скумаўскага лесу цягнуліся радкі бульбы, за ёю, як лясны падгон, стаяў маліннік. Дуброўскі.

падго́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. падагнаць (у 4 знач.).

падго́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да падгону (у 2 знач.). Падгонныя пароды дрэў.

падго́ншчык, ‑а, м.

1. Той, хто займаецца падгонам (у 1 знач.) або падгонкай. Падгоншчык жывёлы. Падгоншчык дэталей.

2. У паляўнічай справе — памочнік выжлятніка (у 1 знач.).

падго́ншчыца, ‑ы, ж.

Жан. да падгоншчык (у 1 знач.).

падго́р’е, ‑я, н.

Ніжні схіл гары, які пераходзіць у раўніну. Паўднёвае падгор’е Каўказскіх гор.