Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падгле́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падгледзець (гл. падглядаць у 1 знач.).

падгле́дзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

1. Зак. да падглядаць.

2. што і без дап. Выпадкова або знарок наглядаючы, убачыць, заўважыць. Яму хапае спраў — аж лішне, можа, На той зямлі, дзе зведаў хлеба смак, Дзе ўпершыню падгледзеў, як прыгожа Кладзе на вокны ўзор мароз-мастак. Гілевіч. // перан. Убачыць, зразумець, наглядаючы, удумваючыся. Першымі спробамі падгледзець самабытнае і непаўторнае ў родным краі і ўяўляюцца нам сёння раннія вершы Багдановіча пра лесуноў і вадзянікоў. Лойка.

падгля́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падглядаць.

падгляда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Употай выглядаць каго‑, што‑н. Падглядаць у вокны. □ [Аўгіня] хвалявалася, як чалавек, што змушан падглядаць спатайку, рызыкуючы быць злоўленым. Колас.

2. каго. Выбіраць, браць мёд у пчол. Падглядаць пчол.

падгляда́ч, ‑гледача, м.

Абл. Той, хто ўпотай наглядае, выглядае каго‑, што‑н. [Аляксей:] — А чалавек на скале мне не спадабаўся. Падглядач. Такі больш небяспечны, чым адкрыты вораг. Хадкевіч.

падгля́дванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падглядваць.

падгля́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Тое, што і падглядаць.

падглядзе́ць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць.

Зак. да падглядаць (у 1 знач.). Падымалася ўгору высокая цёмная вадакачка, нібы стараючыся падглядзець усход сонца. Гартны.

падгнаі́ць, ‑гнаю, ‑гноіш, ‑гноіць; зак., што і чаго.

Разм. Дрэнна даглядаючы, захоўваючы, даць падгнісці. Падгyаіць бульбу.

падгніва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падгніваць — падгнісці, падгніць.