Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падгіна́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падагнуцца.

2. Зал. да падгінаць (гл. падагнуць у 1 знач.).

падгіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падагнуць.

падгла́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падгладзіць.

падгла́джванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падгладжваць — падгладзіць.

падгла́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падгладзіцца.

2. Зал. да падгладжваць.

падгла́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падгладзіць.

падгла́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Разм.

1. Падпрасаваць, прагладзіць сабе што‑н. злёгку, у некаторых месцах.

2. Зрабіцца сыцейшым, падкарміцца. [Васіль] акрыяў і так падгладзіўся, што толькі прыгледзеўшыся можна пазнаць у твары бацькавы рысы. Арочка.

падгла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

1. Зрабіць больш гладкім. [Нупрэй] узяў у дзеда сякерку, высек дзве сухія лёгкія жардзіны, падгладзіў іх. Колас.

2. Разм. Зрабіць сыцейшым, падкарміць. [Мацвей:] — У мяне свінні, на яго ліха, не вядуцца: падгладзіш крыху, то возьме і прыхварэе. Лобан.

падгле́ба, ‑ы, ж.

Грунт, які знаходзіцца пад верхнім пластом зямлі, пад глебай.

падгле́бавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да падглебы, змяшчаецца пад глебай. Падглебавы гарызонт. Падглебавыя воды.