намагні́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад намагніціць.
намагні́чванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. намагнічваць — намагніціць.
намагні́чвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да намагніціцца.
2. Зал. да намагнічваць.
намагні́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да намагніціць.
намагра́ма, ‑ы, ж.
Спец. Графік, якім выражаецца функцыянальная залежнасць паміж велічынямі.
[Ад грэч. nomos — закон і gramma — мера вагі.]
намаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да намаграфіі. Намаграфічныя вылічэнні.
намагра́фія, ‑і, ж.
Спец. Раздзел матэматыкі, які аб’ядноўвае тэорыю і практычныя спосабы пабудовы намаграм.
намагчы́ся, ‑магуся, ‑можашся, ‑можацца; пр. намогся, ‑маглася, ‑маглося; заг. намажыся.
Зак. да намагацца.
нама́дны, ‑ая, ‑ае.
Гіст. Які звязаны з перасяленнем з месца на месца; качавы. Звычкі намадных цюркскіх плямён.
нама́ды, ‑аў; адз. намад, ‑а, М ‑дзе, м.
Гіст. Народы, плямёны, якія качуюць; качэўнікі.
[Ад грэч. nomás (nomádos) — які качуе.]