паразмака́ць, ‑ае; зак., што.
Размокнуць — пра ўсё, многае.
паразмалёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Размаляваць усё, многае.
паразмаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.
1. Размаўляць некаторы час. Таварыш Васіль нават паразмаўляў крыху з сялянамі, якія ехалі працаваць на лесапільню. Пестрак. Падыходзь, паразмаўляем трохі, Спадабаўся мне ты, юны Джон. Панчанка.
2. Перагаварыць з кім‑н. — Паразмаўляў я з ім [Нарніцкім] сам-насам адзін раз, другі. Паслядовіч.
паразмо́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Размачыць усё, многае. Паразмочваць сухары.
паразмыва́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад паразмываць.
паразмыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Размыць усё, многае. На сцяне вісела абарваная афіша. Вісела даўно, бо дажджы паразмывалі на ёй фарбы. Гаўрылкін.
паразмяка́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
Размякнуць — пра ўсё, многае або пра ўсіх, многіх.
паразмята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Размесці ўсё, многае або ўсіх, многіх. Паразмятаць снег. □ У дзедавых вачах яшчэ стаяла, як жывая, сцэна яго стычкі з польскімі жа[ў]нерамі і асабліва той момант, калі на яго наваліліся жа[ў]неры, а ён паразмятаў іх, як вецер лёгкае смецце. Колас.
паразно́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што.
Разнесці ўсё, многае або ўсіх, многіх. Зіна .. накрыла зялёным голлем вогнішча,.. каб вецер, калі ён ўзнімецца, не паразносіў попел. Гаўрылкін. Паразносіў чуткі Вецер скоры, лёгкі. Глебка.
паразраза́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад паразразаць.