Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пампава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пампаваць.

пампава́цца, ‑пуецца; незак.

Зал. да пампаваць.

пампава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; незак., што і без дап.

Падаваць або здабываць што‑н. помпай. Чуваць толькі шум інжэктараў, якія зацята пампуюць ваду ў кацёл. Васілёнак. Нізіну перасякае густая сетка асушальных каналаў, з іх безупынна пампуюць ваду ў мора. Карпюк.

пампаду́р, ‑а, м.

Уст. Адміністратар-самадур.

[Па імені фаварыткі французскага караля Людовіка XV маркізы Пампадур.]

пампаду́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пампадура, уласцівы яму. Пампадурскі нораў.

пампаду́рства, ‑а, н.

1. Пасада пампадура.

2. Уласцівасці пампадура.

пампалі́т, ‑а, М ‑ліце, м.

Памочнік (камандзіра, начальніка) па палітычнай частцы (да 1942 г.).

пампа́савы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пампасаў.

пампа́сы, ‑аў; адз. няма.

Паўднёваамерыканскія стэпы.

[Ісп. pampas (мн. ад pampa).]

пампе́знасць, ‑і, ж.

Уласцівасць пампезнага.