паго́ршыцца, ‑шыцца; зак.
Стаць, зрабіцца горшым. Дысцыпліна пагоршылася. Надвор’е пагоршылася. Здароўе пагоршылася. □ Раптам настрой у аканома зноў пагоршыўся. Чарнышэвіч.
паго́ршыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., што.
Зрабіць горшым. [Цешча] паіла Дашу нейкімі зёлкамі, і Язэп баяўся, што настоі гэтыя толькі пагоршаць Дашына здароўе. Асіпенка.
паго́рысты, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты пагоркамі; няроўны. Млынкоўскае поле няроўнае, пагорыстае. Сачанка.
паго́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Уст. Могільнік. Не спускайце ж, забойцы, вачэй, А лічыце сваіх на пагостах. Танк.
паго́цаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Гоцаць некаторы час. Пагоцаць па пакоі.
паго́цкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Гоцкацца некаторы час. Паўлік паспрабаваў пагоцкацца, але спіна вярблюда, на жаль, не мела спружын. Беразняк.
паго́цкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм.
1. каго-што. Гоцкаць, гушкаць некаторы час. Пагоцкаць дзіця на руках. □ Перш чым схаваць дзве залатыя пяцёркі, Гмыра яшчэ раз паглядзеў на іх, .. лёгенька пашараваў адно аб другую і пагоцкаў у руцэ. Колас.
2. Тое, што і пагоцаць.
паго́цквацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Гоцкацца злёгку або час ад часу. Пасля шашы танк пагоцкваўся на калдобінах. Беразняк.
пагра́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.
1. Аграбіць усё, многае.
2. і без дап. Грабіць некаторы час.