Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нарту́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да нартуціць.

на́рты, ‑аў; адз. нарта, ‑ы, ДМ ‑рце, ж.

Доўгія, вузкія сані ў народаў Поўначы для язды на сабаках або аленях. Алені прыпыніліся, чалавек на партах стаў на калені і глядзеў у мой бок. Шамякін.

нарубі́ць, ‑рублю, ‑рубіш, ‑рубіць; зак., чаго.

Спец. Вырубіць, здабыць у шахце (пра каменны вугаль). Нарубіць вугалю.

нару́блены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нарубіць.

нарука́ўнікі, ‑аў; адз. нарукаўнік, ‑а, м.

1. Чахлы, якія надзяваюцца зверху рукавоў пінжака, сукенкі і пад. для аховы ад пылу, гразі і інш. Надзець нарукаўнікі. □ Абцягваючы на хаду свае нарукаўнікі, у пакой забег бухгалтар Крык. Васілёнак.

2. Уст. Манжэты, якія прышываліся да рукавоў сукенкі, кофты.

нарука́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца на рукаве, прымацоўваецца да рукава з якой‑н. мэтай. Нарукаўны знак.

нарумя́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

Нацерці, пакрыць сабе твар румянамі. Жанчына нарумянілася.

нарумя́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Нацерці, пакрыць твар румянамі. Нарумяніць шчокі.

нарумя́ньвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да нарумяніцца.

2. Зал. да нарумяньваць.

нарумя́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да нарумяніць.