наму́ляць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.
Трэннем пашкодзіць, пакінуць балючы след на целе. Намуляць шыю. Намуляць бок. □ За дзень я намуляў ногі, і цяпер падэшвы пякло як агнём. Чыгрынаў. [Людзі] скідалі ўюкі і мяшкі, што намулялі плечы. Мележ.
намуці́ць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; зак., чаго.
Разм. Узняць каламуту, зрабіць каламутным. Намуціць вады каля берага.
наму́чаны 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад намучыць.
наму́чаны 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад намуці́ць.
наму́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Многа, доўга памучыцца; нацярпецца мук, гора. — [Дачка] ж у мяне адна-адзіная. Нікуды яе не адпушчу. Хопіць таго, што ў вайну колькі намучыліся. Сапрыка. // Зазнаць шмат цяжкасцей, памучыцца з кім‑, чым‑н. Намучыцца ў дарозе з маладым канём. // Вельмі стаміцца. [Цешча:] — Адам! Ну зірні ж на свайго сына... Толькі ціхенька, не разбудзі Мар’яны. Намучылася, бедная. Чарнышэвіч.
наму́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго.
Многа, доўга памучыць каго‑н., прынесці многа мук, гора. [Крушына:] — З прастрэленымі нагамі прамучыўся я ўсю вайну і цётку Зосю намучыў. Жычка. // Вельмі стаміць. [Саўка:] — Но, цягніся.. Намучыў ты мяне сёння. Чорны.
намуштрава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад намуштраваць.
намуштрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго.
Навучыць каго‑н. муштроўкай. Намуштраваць салдат.
намыва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. намываць.
намыва́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да намываць.
намыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да намыць.