падгадава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., каго-што.
Даць нямнога падрасці, вырасці каму‑, чаму‑н. Падгадаваць дзяцей. Падгадаваць дрэвы ў садзе. □ Маша была прыгожая тою красою ўдачлівай маці, якая добра зрабіла сваю справу — падгадавала двое дзяцей, а сама засталася ўсё яшчэ маладой і цікавай. Брыль.
падгада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Абл. Паспець або сумець зрабіць што‑н. у зручны час, у найбольш спрыяльны момант. Падгадае [Петрусёк], калі Міхась у добрым гуморы са школы вернецца, падкоціцца да яго гэтакай хітрай лісічкай. Краўчанка.
падга́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падгадаць.
падга́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падгадзіць.
падга́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
Разм.
1. Нарабіць чаго‑н. кепскага, гадкага каму‑н., нашкодзіць. Як бы ні радзіў, абы не падгадзіў. Прыказка.
2. (пераважна з адмоўем «не»). Зрабіць што‑н. не так, як належыць; сапсаваць. — Націскай, Ігнат, націскай! — Не паддавайся, Алеся, наляж!.. — Алеська, не падгадзь! Скрыган.
падгадзі́ць, ‑гаджу́, ‑го́дзіш, ‑го́дзіць; зак.
Разм.
1. Угадзіць, дагадзіць каму‑н.
2. пераважна безас. Стаць, быць спрыяльным (пра надвор’е). [Мароз:] — Падгадзіла з дожджыкам — і ўраджай, не падгадзіла — няма яго. Лобан.
падгадо́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падгадоўваць.
падгадо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падгадаваць.
падгаі́цца, ‑гоіцца; зак.
Крыху, нямнога загаіцца. Раны падгаіліся.
падгаі́ць, ‑гаю, ‑гоіш, ‑тоіць; зак., што.
Крыху, нямнога загаіць. Падгаіць раненую руку.
падга́лісты, ‑ая, ‑ае.
1. З доўгімі нагамі; цыбаты. [Уладзік і Андрыян Цітавіч] стаялі поруч, адзін — малады, падгалісты, з густой чарнявай чупрынай, другі — ссутулены, шыракаплечы. Марціновіч.
2. Высокі, тонкі (пра дрэвы, расліны). З-за маладога парасніку паміж рэдкіх падгалістых хваін відно было — узыходзіў вялікі месяц. Мурашка.